28.02.2012 / 18:46

Лукашэнка выганяе паслоў ЕС і Польшчы, адклікае сваіх 69

Кіраўніку прадстаўніцтва Еўракамісіі Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый.

У заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных ім прапануецца «давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый». Такі крок афіцыйны Мінск зрабіў у адказ на рашэнне Рады ЕС пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя абмежаванні.

У сваю чаргу, у Мінск для кансультацый адкліканы пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Еўрасаюзе Андрэй Еўдачэнка і амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.

«Рашэнне Рады ЕС гаворыць пра тое, што Еўрасаюз працягвае прытрымлівацца палітыкі адкрытага ціску. Мы неаднаразова на ўсіх узроўнях тлумачылі бесперспектыўнасць такой палітыкі ў адносінах з Рэспублікай Беларусь», — гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.

Таксама адзначаецца, што «ў адказ беларускі бок закрые ўезд у Беларусь тым асобам з краін Еўрасаюза, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер».

«У выпадку працягу ціску на Рэспубліку Беларусь будуць прыняты і іншыя меры для абароны нашых інтарэсаў, — адзначыў Андрэй Савіных.
— Мы спадзяемся, што службовыя асобы ЕС і яго дзяржаў-удзельніц ўсведамляюць недасканаласць сілавога шляху».

«Прапановы Беларусі аб развіцці дыялогу, узаемадзеяння і супрацоўніцтва з Еўрапейскім Саюзам на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі застаюцца ў сіле», — адзначаецца ў заяве.

Як вядома, учора Рада ЕС дабавіла да спіса неўязных у краіны саюза яшчэ 21 лукашэнкаўца — сілавікоў і суддзяў, датычных да няправедных прысудаў беларусам. У сваю чаргу, у Беларусі ў пятніцу 24 лютага быў вынесены прысуд віцебчуку Сяргею Каваленку: больш за два гады турмы. Віна гэтага 37-гадовага будаўніка была ў тым, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску.

Адкліканне паслоў для кансультацый — гэта адна з крайніх дыпламатычных мераў.

Яшчэ ў 2008 годзе з Беларусі быў аналагічным чынам «вышпурнута» (выраз Аляксандра Лукашэнкі) пасол ЗША.
Дагэтуль дыпламатычныя адносіны з ЗША застаюцца на паніжаным узроўні. Зараз такое сама можа адбыцца і ў адносінах з Еўрасаюзам. Лукашэнка верыць, што Пуцін яго не здасць.

У той жа час Еўропа не верыць, што Мінск мае магчымасць нанесці ёй сур'ёзную шкоду: «Беларусі больш патрэбная Польшча і Еўрасаюз, чым наадварот», — так адкаментаваў для радыё «Свабода» рашэнне Лукашэнкі польскі палітолаг Войцех Бародзіч-Смалінскі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск даведаўся пра дэмарш беларускага МЗС падчас канферэнцыі, паведамляе партал onet.pl. Міністр не хаваў свайго здзіўлення: «Толькі цяпер пра гэта даведаўся. Мне цяжка каментаваць гэтую сітуацыю сёння, а заўтра будуць каментары міністра Сікорскага. Наша пазіцыя па Беларусі не зменіцца», — сказаў Туск.

Мікола Бугай

0
а можэт / Адказаць
28.02.2012 / 17:53
Паблагадарыць за чыжа!
0
Кнехт / Адказаць
28.02.2012 / 18:02
Не Беларусь выганяе паслоў, а Лукашэнка - так і пішыце.
0
следопыт Петя / Адказаць
28.02.2012 / 18:04
Попытка голой ж*пой до смерти напугать ежа! Давайте! Картина маслом... А бюджет-то трещит по швам. И затрещит еще больше после 4 марта, когда воцарится на престоле лютый враг Луки - Путлер. Все его подарки из ящика Пандоры были только для того, чтобы заткнуть вонючий рот славянского союзника. С 4 марта наступает час Х для дроздовской хевры... Начнется плавная операция по устранению истерического скандалиста и замене его послушным местным Ме... Может, Мясником?
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру