Аб гэтым заявіў сёння старшыня Федэрацыі хакея Беларусі (ФХБ) Яўген Ворсін.

У каманды ёсць яшчэ два месяцы для падрыхтоўкі, і трэнерскі штаб разам з федэрацыяй пастараецца зрабіць усё, каб хакеісты праявілі свае лепшыя якасці на сусветным форуме, паведамляе БелТА

Яўген Ворсін таксама адзначыў, што яму вельмі імпануе падыход да справы новага галоўнага трэнера зборнай Кары Хейкіля. На думку кіраўніка ФХБ, фінскі спецыяліст з самага пачатку паказаў, што хоча як мага глыбей разабрацца ў беларускім хакеі.

Год таму на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі гуляла ў турніры на выжыванне: за 13-16-я месцы і фінішавалі 14-мі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0