Нямецкі амбасадар Марцін Гэкер наведаў Міколу Статкевіча ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну, дзе той адбывае двухгадовае пакараньне абмежаваньнем волі. У 2005 годзе суд у Менску прызнаў Статкевіча вінаватым у арганізацыі вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году.

Марцін Гэкер выказаў падтрымку Міколу Статкевічу і запэўніў, што сочыць за лёсам усіх палітвязьняў. Мікола Статкевіч папрасіў амбасадара найперш падтрымаць палітвязьняў, якія адбываюць пакараньні ў турмах, – Зьмітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна і Кацярыну Садоўскую.

Мікола Статкевіч паведаміў, што адміністрацыя спэцкамэндатуры адмовіла яму ў кароткачасовым адпачынку ў сакавіку – вязень зьбіраўся наведаць сваю сям’ю. За час адбыцьця пакараньня на “хіміі” ў вёсцы Блонь Статкевічу яшчэ не дазвалялі наведаць Менск. У мінулым месяцы ён пераведаў свайго бацьку ў Баранавічах.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0