Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн другі раз заклікаў учора спрасьціць працэдуру выдачы візаў беларускім студэнтам, дзеля актывізацыі студэнцкіх абменаў паміж Беларусьсю і іншымі эўрапейскімі краінамі.

З такім заклікам кіраўнік ПАРЭ выступіў ў Брусэлі на адмысловай канфэрэнцыі аб стварэньні візавага кодэксу эўрапейскай супольнасьці.

Раней 19 студзеня ў часе візыту ў Беларусь спадар Рэнэ ван дэр Ліндэн ужо выказваўся за неабходнасьць спрашчэньня ўмоваў атрыманьня візаў у краіны ЭЗ беларускімі студэнтамі.

Studenty.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0