4 сакавіка Расія будзе абіраць прэзідэнта. У выбарах возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Сёння ж там — дзень цішыні, забаронена любая агітацыя.
Сярод іх былы кіраўнік краіны і сённяшні прэм’
Апазіцыя заклікае галасаваць за каго заўгодна, апроч Пуціна. Тым не менш, паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, прэм’
Шмат каму здаецца, што расійскія выбары падобныя да беларускіх, але пры больш дэталёвым разглядзе праяўляецца больш адрозненняў, чым падабенстваў.
1.
91400 выбарчых участкаў у Расіі будуць абсталяваныя
Праціўнікі ўлады раскрытыкавалі гэтую ініцыятыву, як прафанацыю і выкідванне на вецер бюджэтных сродкаў. Сусветныя агенцтвы абляцелі фотаздымкі, як вэбкамеры ўсталёўваюць у глухіх вёсачках Сібіры.
На траціне ўчасткаў краіны будуць усталяваныя празрыстыя скрыні. Найперш яны будуць усталяваныя ў буйных гарадах — Маскве,
У Беларусі ж няма ні скрыняў, ні вэбкамераў. Перад
2. Датэрміновае галасаванне
Ёсць меркаванне, што менавіта з бюлетэнямі тых, хто прыйшоў на выбары датэрмінова, лягчэй рабіць фальсіфікацыі. Апазіцыя пастаянна заклікае прыходзіць на ўчасткі толькі ў асноўны дзень галасавання. На апошніх мясцовых выбарах здаралася, што дэмакратычныя кандыдаты выйгравалі ў канкурэнтаў у дзень выбараў, але прайгравалі з улікам датэрміновых галасоў.
На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў Беларусі раней прызначанага часу прагаласавала 23%, а ў 2006 — 31%. У інтэрнатах, на заводах адміністрацыя заклікае галасаваць датэрмінова. Гэта выклікае шмат падазрэнняў.
Што датычыць Расіі, то ў датэрміновым галасаванні, якое пачалося яшчэ 17 лютага, удзел узняло менш за 1% выбарцаў.
3. Назіранне
За падлікам галасоў у Расіі маюць права сачыць як сябры выбарчай камісіі, так і назіральнікі (расійскія і міжнародныя), давераныя асобы кандыдатаў.
У Беларусі ёсць права назіральнікаў «сачыць за падлікам галасоў з месца, якое не замінае працы сяброў камісіі. Яны так шчыльна абступаюць стол пры падліку галасоў, што ўбачыць напісанае на бюлетэнях станавілася справай амаль нерэальнай.
Назіральнікам у Расіі дазволена весці відэа і фотаздымкі.
4. Агітацыя
У адрозненне ад Беларусі, кандыдаты на прэзідэнта Расіі з’яўляюцца на рэспубліканскіх тэлеканалах не два разы падчас тэлевыступаў. Пра кандыдатаў нейтральна расказваюць у выпусках навінаў, там не прадстаўлены адзін Пуцін.
Яшчэ ёсць магчымасць транслявання на ТV агітацыйных ролікаў, якія паспявае вывучыць кожны выбарца. А не дазнаецца прозвішчы кандыдатаў з выпадкова атрыманай улёткі.
Усе кандыдаты бесперашкодна праводзяць мітынгі ў сваю падтрымку. Ды і не толькі кандыдаты. Апазіцыя, якая засталася на выбарах без сваіх прадстаўнікоў, таксама праводзіць дазволеныя ўладамі акцыі. Затрыманых на іх няма.
Свабоднай канкурэнцыі палітыкаў у Расіі яшчэ няма. Аднак і ўлада Пуціна не такая абсалютная, як у Лукашэнкі.
***
Грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах у сямі гарадах Беларусі.
Мінск — вул. Нававіленская, 1а, пасольства РФ у Беларусі;
Віцебск — вул. Маякоўскага, 1, гарадскі цэнтр культуры;
Гомель — вул. Ірынінская, 16, гарадскі цэнтр культуры;
Магілёў — вул. Ленінская, 61, ліцэй Беларуска¬расійскага ўніверсітэта;
Бабруйск — вул. Сацыялістычная, 90, філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта;
Брэст — вул. Пушкінская, 10, генеральнае консульства Расіі;
Гродна — пл. Тызенгаўза, 5, Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў.