У МЗС Польшчы адбываецца тэрміновая нарада, на якую намесніца міністра замежных справаў Катаржына Пэлчыньска-Налэнч запрасіла паслоў краінаў ЕС, якія працуюць у Польшчы.

Вядома, што ў часе спаткання віцэ-міністр падзякавала за салідарнасць, якую краіны ЕС прадэманстравалі пасля прапановы афіцыйнага Мінска паслу Польшчы пакінуць Беларусь. Цяпер абмяркоўваюцца далейшыя супольныя крокі ў гэтай справе.

Між тым у другой палове дня міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі накіроўваецца ў Берлін, дзе, сярод іншага, асабіста абмяркуе са сваім нямецкім калегам сітуацыю вакол адклікання з Беларусі польскага пасла ды прадстаўніцы ЕС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?