Здарэнні44

Чорны капач са Жлобінскага раёна асуджаны на два з паловай года

38-гадовы жыхар Жлобінскага раёна прызнаны вінаватым у незаконным набыцці, захоўванні, нашэнні, збыце боепрыпасаў і халоднай зброі і прыгавораны судом да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на два гады шэсць месяцаў.

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, у лістападзе 2011 года пасля збыту гранаты грамадзяніна затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення КДБ. Згодна з экспертызай, ручная супрацьтанкавая граната ўдарнага дзеяння ўзору 1940 года (РПГ-40) з’яўляецца боепрыпасам, прыдатным для учынення выбуху. Маса тратылу, што ўтрымлівалася ў ёй, склала 760 грамаў.

У дачыненні да затрыманага спачатку распачалі справу на падставе арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), а затым на падставе арт. 296 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі).

Мужчына працаваў вальшчыкам лесу ў Жлобінскім лясгасе. Як высветлілася падчас следства,

паралельна з асноўнай працай з мэтай пошуку боепрыпасаў займаўся незаконнымі раскопкамі ў месцах, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі.
Знойдзеныя выбухованебяспечныя прадметы складваў у лесе, а таксама абсталяваў тайнік у населеным пункце, дзе жыў разам з сям’ёй, у непасрэднай блізкасці ад свайго дома, на закінутым зямельным участку па суседстве.

Пасля затрымання падазроны добраахвотна паказаў супрацоўнікам дзяржбяспекі абсталяваны ім у лесе схрон, у якім былі схаваныя шэсць мінамётных мін. У тайніку грамадзянін захоўваў 11 ручных гранат Ф-1, больш за 400 патронаў рознага калібру, якія таксама выдаў добраахвотна.

Суд улічыў чыстасардэчнае раскаянне работніка лясгаса, прызнанне ім віны, станоўчыя характарыстыкі, наяўнасць на ўтрыманні трох непаўналетніх дзяцей і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Максімальнае ж пакаранне, прадугледжанае ч. 2 арт. 295 КК, — сем гадоў пазбаўлення волі.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць