Ці ж гэта было калі, каб настаўнік вымушаны быў сам чысціць снег каля школы?
Ці ж гэта было калі, каб настаўнік за свае грошы выпісваў газеты ў школы («Настаўніцкая», «СБ», «Мінскі кур’ер»)?
Ці ж гэта было калі, каб настаўнікі самі мылі, фарбавалі столі і падлогі ў сваіх кабінетах?
Яшчэ ў настаўніка такая бясплатная справа, як «всеобуч». Настаўніку дадуць участак для прыпіскі дзяцей у школу. Два разы на год настаўнік бясплатна абыходзіць свой «раён».
А сёлета з’явілася яшчэ адно дзіва! Прыйшлі паперы з ваенкамата на хлопцаў дзявятых класаў. Хто будзе запаўняць (на кожнага чатыры паперы: характарыстыка, дзве анкеты і ведамасць адзнак)? Урэшце, запаўняе класны кіраўнік. Але ўвага — толькі на адной з гэтых пісуль будзе стаяць подпіс кіраўніка. На астатніх будуць стаяць подпісы... людзей з зоркамі на плячах. Ці ж гэта было калі?
Атрымліваецца, што настаўнік — універсальная прафесія. А ці гэта правільна так быць? Ці не трэба, каб кожны рабіў сваё за сябе? Можа тады і парадак будзе і ў школе, і ў ваенкамаеце…
Вось гэтыя аматары хакея, дворнікі, чытачы прадзяржаўных газет, прапаршчыкі, але толькі не настаўнікі атрымліваюць сапраўды «настаўніцкую зарплату». Ці ж гэта будзе калі?…