Былы прэм’ер-міністр Польшчы, а цяпер лідар найвялікшай апазіцыйнай фракцыі ў Сейме «Права і справядлівасць» выступіў за ўвядзенне супраць Беларусі «яшчэ больш вострых санкцыяў.

«Можа быць яшчэ горш. У такой сітуацыі я не магу гарантаваць, што рэакцыя з боку Беларусі не будзе яшчэ больш вострай. Беларусь ставіцца да сваіх грамадзянаў так, як гэта прынята ў дыктатарскіх краінах — як да прыватнай уласнасці. Грамадзянскія правы там не працуюць.

А грамадзянскія правы — гэта мяжа, якую ўлада не можа пераступіць у дачыненні да грамадзянаў.
Ну што ж, трэба праводзіць цвёрдую палітыку, ісці да таго, каб санкцыі былі яшчэ больш вострыя, больш рашучыя».

Качыньскі пахваліў цяперашні ўрад ды Еўрасаюз за апошнія захады ў справе Беларусі, але скрытыкаваў папярэднюю тактыку адносна Мінска, калі «мелі месца загадзя правальныя ініцыятывы, якія толькі дазвалялі Лукашэнку адчуць сябе больш пэўна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?