Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс у дачыненні да 32-гадовага жыхара Івацэвічаў, які 27 лютага. ехаў з Украіны, кіруючы мікрааўтобусам Mercedes-Benz-100.

Пасля праходжання пашпартнага кантролю пры выездзе з «зялёнага калідора» пункта мытнага афармлення Макраны супрацоўнікамі мытні аўтамабіль быў накіраваны ў бокс пільнага надгляду.

З дапамогай сабакі быў знойдзены тайнік з 60 нетбукамі. Каб дабрацца да нетбукаў прыйшлося разабраць канструкцыю мікрааўтобуса ды прымяніць спецыяльны надглядальны інструмент.

Нетбукі і аўтамабіль, як сродак здзяйснення правапарушэння, коштам 140 млн. і 40 млн. рублёў адпаведна, канфіскаваныя да завяршэння праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?