Са слоў Мікіты Бяляева, адміністратыўнага дырэктара «Ліберальнага клуба», з галерэяй «Ў» была дамоўленасць аб выкарыстанні памяшкання для правядзення дэбатаў. Аднак сёння яму па тэлефоне паведамілі, што адмовіліся. Маўляў, няўважліва прачыталі заяўку і не ведалі, што мерапрыемства палітычнае, а ў галерэі іншая скіраванасць.
Тэма мерапрыемства, якое збіраўся ладзіць «Ліберальны клуб», — «У пошуку ідэяў для паляпшэння адносінаў ЕС і Беларусі». Сярод экспертаў, што мелі браць удзел — Аляксандр Філіпаў (
У запрашэнні на мерапрыемства між іншага адзначалася: «Вось ужо больш за год адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюза знаходзяцца ў тупіку. Лавінападобна бягучы канфлікт атрымлівае усё новыя праявы, развіваючыся на фоне эканамічных цяжкасцяў абапал Шэнгенскай мяжы і новай хвалі інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пры гэтым абодва бакі маюць жаданне „размарозіць“ складзены
Галерэя «Ў» — не першыя, што адмовіў у памяшканіі для дэбатаў на еўратэматыку. Запыт быў накіраваны ў розныя гатэлі горада Мінска, дзе раней неаднаразова ладзіліся мерапрыемствы клубу. Аднак гэтым разам заяўнікам ці адмаўлялі адразу, ці пасля паведамлялі, што няма месцаў.