Photo.bymedia.net

Photo.bymedia.net

Адкліканне паслоў — «гэта не толькі акт бяссілля, гэта не толькі істэрыка збанкрутаванага Еўрасаюза, у якога мноства сваіх фінансавых праблем, гэта ў тым ліку і рэакцыя на Еўразійскі саюз, які ствараецца Беларуссю, Расіяй і Казахстанам», — БелТА дае слова шавіністычнаму расійскаму палітолагу Мадэсту Колераву.

«Ініцыятарам такіх дзеянняў была не Рэспубліка Беларусь», — імкнецца ўзяць больш рэалістычны тон намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі. Асабліва ўразіла яго шчырая заява кіраўніка Еўрапарламента: «І тое, што спадар Шульц заявіў аб варожых дзеяннях, то гэта выходзіць за рамкі дыпламатычнага этыкету», — дадаў Віктар Гумінскі.

У хор крытыкаў прыцягнулі і нешматлікае, але існуючае дыктатарскае лобі ў Еўрасаюзе: «Большасць палітыкаў і экспертаў у ЕС прытрымліваюцца думкі, што для вядзення дыялогу трэба прысутнічаць», — адзначыў дырэктар Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу Матэвуш Піскорскі (Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?