У сталiцы а палове другой ночы на вулiцы П. Броўкi трое невядомых, якiх падвозiў работнiк ТДА «Аўта‑007» на «Пежо», напалi на вадзiцеля.

Пацярпелы, у якога крымiнальнiкi пад пагрозай пiсталета адабралi 56 тысяч рублёў, паведамiў аб здарэннi ў Савецкае РУУС. Праз 10 хвiлiн пасля звароту вадзiцеля супрацоўнiкамi нарада ППСМ аддзела ўнутраных спраў на транспарце па ахове Мiнскага метрапалiтэна ля кiнатэатра «Кастрычнiк» быў затрыманы падазроны ў гэтым злачынстве непрацуючы мiнчанiн, якi раней быў судзiмы за ўгон. У яго канфiскаваны газавы пiсталет. А крыху пазней затрыманы i яго саўдзельнiкi, адзiн з якiх быў судзiмы за крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?