Крамлю з прэзідэнцкімі выбарамі выгадны канфлікт у сяброў. Такое меркаванне выказаў палітолаг, прафесар Каўнаскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс.

«Калі разглядзець існуючыя ў свеце практыкі, то звычайна перад адным скандалам робіцца іншы скандал.

Расіі надзвычай выгадна мець міжнародны канфлікт зараз у Беларусі на фоне сваіх выбараў. Хаця б часткова гэта заслоніць магчымыя скандалы падчас выбараў 4 сакавіка»,
— кажа Гінтаўтас Мажэйкіс.

Як прыклад эксперт узгадвае «адэскіх тэрарыстаў», якія нібыта рыхтавалі замах на кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна.

Зараз саспеў час скандала ў «братняй Беларусі».

«Гэты канфлікт менавіта напярэдадні сакавіцкіх выбараў — такія хады часта выкарыстоўваюцца такімі аўтарытарнымі рэжымамі, якія разумеюць механізмы прапаганды. А Расія з’яўляецца краінай з аўтарытарнымі схільнасцямі, але якая выдатна разумее, як дзейнічае прапагандысцкі рэжым», — зазначае Мажэйкіс.

Кіраўнік расійскага Інстытута нацыянальнай стратэгіі Станіслаў Бялкоўскі прызнае, што дыпламатычны скандал выгадны Расіі. Але адмаўляе напісанне яго сцэнара ў Маскве.

«Расія ўвогуле зацікаўленая ў тым, каб на постсавецкай прасторы было як мага больш дзяржаваў з рэпутацыяй горшай, чым у яе самой. Але яна ніяк не інспіруе гэтыя канфлікты.

Для гэтага ў яе няма ні палітычнага, ні дыпламатычнага, ні якога іншага інструментарыя».

І толькі дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў МЗС Расіі Кірыл Коктыш лічыць, што сцэнар канфлікту пісаўся не ў Маскве, а ў Мінску. Як і «адэскі» сцэнар — пісаўся ў Кіеве. «Узровень даверу паміж Масквой і Кіевам, паміж Масквой і Мінскам цалкам выключае верагоднасць таго, што такія рэчы будуць узгодненыя і будуць планавацца з Масквы. Мне падаецца, што і «адэскія шпіёны», якія планавалі тэрарыстычна замах на Пуціна, і «мінская канфрантацыя» — гэта рытуальны гандаль дзеяннямі з боку Мінска і Кіева. Каб неяк засяродзіць увагу Масквы на сабе і падкрэсліць, што «мы з табой, памятай і ў грошах гэта вызнач».

Але Станіслаў Бялкоўскі адхіляе і такі сцэнар. Паводле яго слоў, і Лукашэнка, і Януковіч таемна, але актыўна не любяць Пуціна. І ў іх задача — не спадабацца Пуціну, а знайсці магчымасці ціску на яго. Гэтыя ж скандалы такіх магчымасцяў ім не даюць.

Версія, што «адэскі» і «мінскі» скандалы дырыжаваліся з Масквы мае шмат прыхільнікаў сярод заходніх палітолагаў, прызнаецца кіраўнік цэнтра імя Бертольда Бейтэ Нямецкага савета знешняй палітыкі Аляксандр Рар. Магчымасць таго, што гэта можа апынуцца праўда, прыводзіць эксперта ў жах.

«Мяне гэта прыводзіць у жах! Атрымліваецца тады, што альбо ў нас зусім няма агульнага ўспрымання адзін аднаго, правільнага, адэкватнага. Альбо — набывае моц падазрэнне, што на Усходзе ствараецца аўтарытарны рэжым са старымі метадамі прапаганды. Але тады вельмі хутка Расію, Беларусь і Украіну ператвараюць у краіны-ізгоі».

Ён адмаўляецца ў такое верыць. Але не выключае верагоднасці праўдзівасці гэтых версій,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?