У сваім звароце Мігальскі піша

Міжнародная федэрацыя хакея пастанавіла [на кангрэсе ў 2009 г. -- НН] правесці ў Беларусі чэмпіянат свету па гэтым відзе спорту ў 2014 годзе.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі, няўрадавых арганізацый, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у краіне абмежаваныя грамадзянскія свабоды і парушаюцца правы чалавека.

У турмах па-ранейшаму застаюцца супернікі Аляксандра Лукашэнкі на выбарах і іншыя дысідэнты. Адміністрацыя турмаў не паважае асноўныя правы зняволеных, пра іх лёс няма навінаў тыднямі. Адзін з палітвязняў, Мікалай Аўтуховіч, нядаўна ў турме рэзаў сабе вены».

У сувязі з сказаным вышэй, дэпутат Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі ладзіць акцыю «Пакінь дыктатара на лёдзе» — у рамках якой ажыццяўляецца збор подпісаў пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея і Нацыянальнах федэрацый для перадачы іншай дзяржаве права правесці чэмпіянат.

Арганізатар акцыі звяртаецца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, даслаўшы ліст у Міжнародную федэрацыю хакея [email protected] і нацыянальныя федэрацыі або падтрымаўшы петыцыю анлайн www.dyktatornalodzie.pl

***

Нагадаем, 27 лютага шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) па сувязях з грамадскасцю Шымана Шэмберга распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што майскі кангрэс IIHF перагледзіць месца правядзення чэмпіянату 2014 года. Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін гэтыя звесткі абверг.

28 лютага Шэмберг заявіў: IIHF не можа выключаць магчымасці таго, што на майскім пасяджэнні кангрэсу пытанне аб пераглядзе месца правядзення першынства ўсё ж будзе ўзнятае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0