corriere.it

corriere.it

Лучыа Дала — аўтар легендарнай песні «Памяці Каруза» — памёр ад інфаркту на 70-м годзе жыцця. Дала памёр у Швейцарыі, дзе знаходзіўся на адпачынку, не дажыўшы тры дні да свайго сямідзесяцігоддзя.

Лучыа Дала дэбютаваў на сцэне ў 1962 г. З 1964 года ён выступаў з уласнымі творамі.

«Гэта проста немагчыма, я размаўляў з ім ўчора ўвечары, ён выдатна пачуваўся, быў шчаслівы, спакойны…», — заявіў Corriere della Sera блізкі сябар кампазітара і выканаўцы Раберта Сэра.

Самая знакамітая праца Лучыа Дала — песня «Памяці Каруза», прысвечаная вядомаму італьянскаму опернаму спеваку Энрыка Каруза. Гэтую песню шмат хто спяваў, але першым — Лучыа Дала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?