Каля 10 тысяч чалавек сабраліся сёння перад будынкам выканаўчай улады горада Губа, што знаходзіцца за 170 кіламетраў ад Баку. Яны мітынгуюць супраць выказванняў кіраўніка раёна Раўфа Хабібава.

Жыхары палічылі абразлівымі словы Хабібава, які заявіў, што яны «прадалі свой ​​раён і сябе». Паводле неафіцыйных дадзеных, пратэстоўцы захапілі будынак выканаўчай улады, у раён ужо ўведзеныя ўнутраныя войскі.

Пасля таго як паліцыя ўжыла слёзацечны газ, пачаліся сутыкненні, мітынгоўцы сталі закідваць камянямі вокны будынка гарадской адміністрацыі і патрабаваць адстаўкі Хабібава.

Акрамя таго, «Вести.az» паведамляе аб падпале дома чыноўніка. Некалькі ўдзельнікаў беспарадкаў затрыманыя паліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?