«Палітыка санкцый не дае пазітыўных вынікаў», — заявіў 1 сакавіка журналістам сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў пасля сустрэчы з Лукашэнкам.

«Мы гаварылі пра некаторыя асаблівасці таго, што зараз адбываецца ў Беларусі. Апошнім часам мы прывыклі да таго, што ўзровень жыцця ў Еўрасаюзе дастаткова высокі, і нам хочацца, каб у нас таксама быў высокі ўзровень жыцця. Д

умаю, да гэтага прывыклі і кіраўнікі, у тым ліку Еўрасаюза, і на гэтым фоне лічаць магчымым вучыць іншыя дзяржавы і народы, як ім трэба жыць»,
 — цытуе Патрушава БелТА.

Сакратар Саўбеза Расіі падкрэсліў, што становішча выключна дынамічнае і мяняецца. «Тое, што адбываецца ў Еўрасаюзе, мы бачым, мяняецца не ў лепшы бок. Адбываюцца ў тым ліку негатыўныя змяненні, і ў эканамічным плане таксама», — сказаў ён.

Патрушаў зазначыў, што ў Еўропе існуюць розныя рэжымы: манархія, прэзідэнцкая, парламенцкая формы праўлення. «Але ніхто не кажа, што яны недэмакратычныя. Чаму ж ставіцца пад сумненне дэмакратычнасць краіны, дзе ёсць Канстытуцыя, чаму лічаць магчымым увядзенне ў тым ці іншым выпадку санкцый, абмежаванняў? Гэта што, прыводзіць да станоўчых вынікаў, дапамагае народам паміж сабой больш цесна кантактаваць? Нічога такога. Гэтыя рашэнні пазітыўных вынікаў не даюць» — мяркуе расійскі чыноўнік.

«Пазітыў можа быць толькі тады, калі ідуць перамовы, дасягаюцца кампрамісы, і гэта палітыка ажыццяўляецца дыпламатычнымі метадамі. Думаю, што і ў гэтым выпадку ўсё павінна прыйсці ў норму менавіта такім шляхам», — зазначыў ён.

Нагадаем, 28 лютага афіцыйны Мінск рэкамендаваў кіраўніку прадстаўніцтва ЕС і паслу Польшчы «выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый». У сваю чаргу беларускія паслы ў Польшчы і пры Еўрасаюзе таксама адкліканы на радзіму для кансультацый. Такім чынам Беларусь адрэагавала на рашэнне Савета ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

У якасці меры ў адказ усе краіны ЕС прынялі сумеснае рашэнне адклікаць з Мінска сваіх паслоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?