«Мінула 20 гадоў з дня ўстанаўлення паміж Польшчай і Беларуссю дыпламатычных адносін, — гаворыцца ў заяве польскага МЗС. — Утварэнне незалежнай беларускай дзяржавы ў Польшчы было ўспрынята добразычліва, з павагай і надзеяй на вялікія магчымасці актыўнага супрацоўніцтва паміж блізкімі народамі.

Нашы народы многае аб’ядноўвае: суіснаванне на працягу некалькіх стагоддзяў прывяло да таго, што нашы культуры перапляталіся і ўзаемна ўзбагачаліся. Відавочным сімвалам суіснавання з’яўляюцца шматлікія палякі, якія жывуць на Беларусі і беларусы, якія жывуць у Польшчы. Аднак з перспектывы мінулага 20-годдзя

мы вымушаны адназначна сцвердзіць, што магчымасці цеснага супрацоўніцтва не выкарыстоўваюцца. Мяжа ўсё яшчэ з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай, а не месцам творчых сустрэч.

Мы ўспамінаем дзень устанаўлення дыпламатычных адносін, калі радасць, выкліканая фактам утварэння незалежнай дзяржавы за ўсходняй мяжой Польшчы, суправаджалася надзеяй на брацкае, поўнае адкрытасці і даверу супрацоўніцтва. Аднак гэтыя надзеі аказаліся дарэмнымі. На працягу некалькіх гадоў паміж нашымі краінамі ўзнікае рознай ступені палітычная напружанасць. На жаль, мы вымушаны сцвердзіць, што сёння яна дасягнула асабліва высокага ўзроўню.

Факт, што на Беларусі ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах людзі, адзіная віна якіх заключаецца ў напаміне вярнуць ім права ўдзелу ў вырашэнні лёсу ўласнай краіны, прывёў да таго, што Беларусь апынулася ў стане ўсё большай самаізаляцыі.

У гэтых няпростых умовах Еўропа, часткай якой з’яўляецца Беларусь, што знаходзіць выражэнне ў еўрапейскіх памкненнях многіх беларусаў, асабліва маладога пакалення, павінна быць салідарнай з тымі, хто за вернасць дэмакратычным каштоўнасцям плаціць на Беларусі такую вялікую цану — пазбаўленне свабоды, страта здароўя, разлука з сем’ямі і блізкімі.

У дзень 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Польшчай і Беларуссю мы жадаем беларускаму народу дабрабыту, стойкасці ў складаныя часы, а таксама выражаем салідарнасць з тымі, каго пераследуюць.
Мы абяцаем, што і далей будзем садзейнічаць развіццю адносін паміж нашымі грамадствамі, аднак
ключ ад прывядзення ў рух механізма вялікага патэнцыялу суседства знаходзіцца ў Мінску.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0