Сённяшні ўказ Лукашэнкі №119, згодна з якім у Беларусі працоўны дзень з пятніцы, 9 сакавіка, пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка наўрад ці кагосьці з хрысціян пакіне абыякавым.

Цяжка прыгадаць, ці ўводзілася такая мера калі-небудзь у нашай краіне.

У прэс-службе Беларускай праваслаўнай царквы і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі перанос працоўнага дня на нядзелю не падтрымліваюць.

— Нішто не можа адмяніць запаветы Божыя. У нас шмат выпадкаў, калі людзей прымушаюць працаваць у выходныя. Вядома, гэта дрэнна.

Вядома, мы гэта не падтрымліваем,
 — сказалі Tut.by у прэс-службе БПЦ.

Не падтрымліваюць перанос працоўнага дня на нядзелю і ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.

— Вядома, гэта не нармальна. Мы ведаем, што нядзеля — гэта дзень для сям’і, для адпачынку. А тут усё перакульваецца.

Зразумела, ні з якімі пратэстамі і апеляцый мы выступаць не будзем, але гэта ненармальна,
 — адзначылі там.

У хрысціянскіх краінах нядзельны дзень лічыцца святам — днём, калі вернікі звычайна наведваюць царкву, дапамагаюць блізкім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?