Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі пракаментавала паведамленні шэрагу расійскіх СМІ, якія спасылаліся на свае крыніцы.

Сцвярджалася, што інфармацыя пра ўспышку захворвання ў адной з беларускіх гаспадарак была засакрэчана ўладамі.

«Малако з сухотамі проста не можа патрапіць ні ў Расію, ні ў нашу гандлёвую сетку, — заявіла Надзея Каткавец. — На ўсіх этапах — на ўваходзе малака на любое прадпрыемства, на выхадзе прадукцыі, — ажыццяўляецца строгі кантроль».

Закранаючы канкрэтны выпадак, які, нібыта, меў месца ў гаспадарцы «Александрыя» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці,

Каткавец заявіла, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

У сельгаснаглядзе Расіі паведамляюць, што таксама нічога не ведаюць пра такі выпадак. Тым часам, Украіна прыпыніла ўвоз малочных прадуктаў з Беларусі. Нагодай сталі сістэматычныя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Украіны ў беларускіх малочных прадуктах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?