1 сакавіка на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна пачаў працаваць пункт надгляду.

Па словах спецыялістаў, пункт абсталяваны інтраскопам (рэнтгенаўскі сканер) і комплексам металашукальнікаў. Тут праходзяць надгляд пасажыры з вялікімі сумкамі і асобы, якія выклікалі падазрэнне ў супрацоўнікаў міліцыі або метрапалітэна.

Пакуль такі пункт адкрыты на адной станцыі. Наконт планаў стварэння такіях пакояў на іншых станцыях спецыялісты не паведамілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?