паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
У першай палове месяца захаваецца ў асноўным зімовы характар надвор’я. Традыцыйны снежны дыван пачне разбурацца спачатку па паўднёвым захадзе, а ў канцы месяца — па паўночным усходзе краіны.
Кліматычная вясна прыйдзе ў трэцяй дэкадзе месяца.
Паводле папярэдняга прагнозу, сакавік чакаецца і па ападках, і па тэмпературных паказчыках блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў.
Норма па тэмпературы паветра складае плюс 1 — мінус 3 градусы, па колькасці ападкаў — 29–44 мм.