У другім матчы чвэрцьфінальнай серыі Заходняй канферэнцыі Кубка Гагарына мінскае "Дынама" 1 сакавіка ў сталіцы Расіі прайграла маскоўскаму "Дынама" - 0:2 (0:0, 0:2, 0:0).

Нагадаем, што ўчора, 29 лютага, "Дынама" саступіла ў авертайме з лікам 1:2.

Такім чынам маскоўскі клуб павёў у серыі 2:0.

Цяпер каманды згуляюць 3 і 4 сакавіка ў Бабруйску.
Серыя праводзіцца да чатырох перамог.

Пры неабходнасці дадатковыя сустрэчы пройдуць 6 сакавіка (Масква), 8-га (Мінск) і 10-га (Масква).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?