Маці палітвязня Лідзія Каваленка хвалюецца за стан здароў’я сына, паколькі ён поўны рашучасці працягваць галадоўку: «Ён працягвае галадоўку. У яго быў адвакат, які сказаў, што ён выглядае яшчэ горш чым тады, калі адвакат быў на судзе. Падчас учорашняга спаткання Сяргея з Ленай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося,

ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць.
Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ», — кажа Лідзія Каваленка.

Сп-ня Каваленка заявіла, што ў пятніцу звернецца ў суд з просьбай, каб ёй дазволілі сустрэцца з сынам.

Сяргей Каваленка 24 лютага быў асуджаны судом Першамайскага раёна Віцебска 2 гады і 1 месяц за парушэнні рэжыму адбыцця пакарання пасля суда за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 года. Два гады таму ён быў асуджаны да «хатняй хіміі». 28 лютага 2012 г. Каваленку перавезлі з Віцебска ў Рэспубліканскі турэмны шпіталь, што ў Мінску, на Валадарскага, 2

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?