Паліцыя асьцерагаецца новых сутычак.
Сёньня ноччу ў Капэнгагене некалькі гадзінаў працягваліся вулічныя бойкі паліцыянтаў з дэманстрантамі, якія пратэстуюць супраць выдаленьня іх з будынку даўняга тэатру. Закінуты будынак капэнгагенскага тэатру зрабіўся сымбалем моладзевай субкультуры – месцам, дзе гадамі качавалі групы моладзі. Цяперашнія жыхары тэатру заклікалі дацкую моладзь далучыцца да іх пратэсту.
0
0
0
0
0
0