У Мінску ў сувязі з пераносам рабочага дня з 9 сакавіка на 11 сакавіка змяняецца работа камунальнага пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».
Аўтобусы 8, 9 сакавіка будуць працаваць па графіку нядзелі, 10 сакавіка — па графіку суботы, 11 сакавіка — па графіку будняга дня. Тралейбусы і трамваі 8, 9, 10 сакавіка будуць перавозіць пасажыраў па графіку нядзелі, 11 сакавіка — па графіку будняга дня.
Работа прыгарадных аўтобусных маршрутаў 7 сакавіка плануецца па графіку пятніцы, 8 сакавіка — па графіку суботы, 9,10 сакавіка — па графіку нядзелі, 11 сакавіка — па графіку аўторка.