Дзе знаходзяцца былыя мінскія сінагогі і што ў іх месціцца зараз, дзе ў Мінску Яўрэйская вуліца і чаму яна так называецца? А таксама гісторыя жыцця і трагічная смерць тэатральнага акцёра і грамадскага дзеяча Саламона Міхоэлса.

4 сакавіка Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» запрашае вас наведаць экскурсію Івана Сацукевіча «Яўрэйскім шляхам», што пройдзе ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

У праграме экскурсіі: былыя мінскія сінагогі, гісторыя Саламона Міхоэлса, Яўрэйская вуліца, гета, мемарыял «Яма».

Сустракаемся, а 9:30 (4 сакавіка, нядзеля) на аўтобусным прыпынку «Няміга» з боку царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?