Лідары краін Еўрасаюза плануюць ухваліць прынятыя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска санкцыі і маюць намер прадоўжыць працу ў гэтым кірунку. Вытрымкі з праекта заявы па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхвалена сёння на саміце Еўрасаюза ў Бруселі, публікуе агенцтва DPA.

У праекце выказана «сур’ёзная і ўзрастаючая занепакоенасць далейшым пагаршэннем сітуацыі ў Беларусі», а таксама вітаецца прынятае 27 лютага на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС рашэнне аб санкцыях.

Лідары краін ЕС маюць намер заклікаць сваіх міністраў «прадоўжыць працаваць над далейшымі мерамі» ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?