«Мы не ставім ніякіх умоваў, калі яны закончылі кансультацыі, могуць вяртацца», — заявіў польскай радыёстанцыі RMF FM прэс-сакратар беларускага МЗС у справе паслоў Польшчы і ЕС.

Андрэй Савіных паінфармаваў, што калі паслы Польшчы і ЕС закончылі перамовы ў сваіх сталіцах, то могуць вяртацца.
Ён спрабаваў пераканаць, што Беларусь зацікаўленая ў дыялогу.
«Мы стараемся залагодзіць гэты канфлікт і прывесці да таго, каб дачыненні Мінск — Брусэль вярнуліся за стол перамоваў», — сказаў Савіных.
Ён дадаў, што не мае планаў рабіць нешта, што магло б нашкодзіць такім дачыненням.
Савіных таксама сцвярджае, што ахвярай дыпламатычнай вайны стала якраз Беларусь:
«Мінск не ініцыяваў ніякіх крокаў, якія б маглі прывесці да завастрэння канфлікту. Гэта мы — бок, пацярпелы ад дзеянняў вялікага суседа — я маю на ўвазе ЕС», — дадаў ён у размове з польскай радыёстанцыяй RMF FM.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?