Усе 27 краін Еўрапейскага саюза прызналі Нацыянальную раду Сірыі (НРС) у якасці «законнага прадстаўніка сірыйцаў», гаворыцца ў выніковым дакладзе саміту ЕC у Брусэлі ў пятніцу.

«Еўрапейскі саюз падтрымлівае сірыйскую апазіцыю ў яе барацьбе за свабоду, годнасць і дэмакратыю;
прызнае Сірыйскі нацыянальны савет у якасці легітымнага прадстаўніка сірыйцаў і заклікае ўсіх членаў сірыйскай апазіцыі аб'яднацца ў сваёй мірнай барацьбе за новую Сірыю,дзе ўсе грамадзяне карыстаюцца роўнымі правамі», - гаворыцца у выніковым дакладзе саміту.

Асобныя члены ЕС, уключаючы Вялікабрытанію, ужо прызналі НРС.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што адсутнасць руху аб'яднанай апазіцыі з'яўляецца адной з прычын, па якой змена рэжыму ў Сірыі складанейшая, чым сітуацыя ў Лівіі, дзе Муамар Кадафі быў адхілены ад улады ў мінулым годзе пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?