Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося прыблізна ў 8.30 на прыпынку «Уральская» на вуліцы Даўгабродская.

Абодва трамваі рухаліся ў бок трактарнага завода.

Адзін трамвай стаяў на прыпынку, другі сутыкнуўся з ім ззаду. Паводле слоў прадстаўніка ДАІ, аварыя адбылася з-за няўважлівасці вадзіцеля другога трамвая, жанчыны 1981 года нараджэння, яна своечасова не затармазіла.

У выніку аварыі пацярпелі дзве жанчыны, 1942 і 1960 гадоў нараджэння, якія знаходзіліся ў другім трамваі.
Адна атрымала пашкоджанне каленнага сустава, другая — удары. Абедзве адмовіліся ад шпіталізацыі.

Трамваі атрымалі нязначныя пашкоджанні, паведамілі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?