Героям не спіцца за кратамі,
Мрояць яны свабоду,
Не злічаную каратамі
Ані маткамі дроту.

Сволач на гульбішчы цешыцца,
Мочаць упарта сумленне,
Зоркі ў гарэлцы плешчуцца
Быццам у глебу насенне…

Героям не спіцца пад зоркаю,
Што чырванню ззяе з-за кратаў
Дзе пахне мачой, хлоркаю,
Ды сечкай з «Валгаграду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0