Каталіцкі касцёл Беларусі пракаментаваў вынікі ініцыятывы Лукашэнкі перанесці працоўны дзень з 9 сакавіка на 11 сакавіка, нядзелю. Для вернікаў нядзеля з’яўляецца святочным днём, і ўдзел у нядзельнай службе абавязковы.

Як адзначыў прэс-сакратар епіскапата Беларусі кс. Юрый Санько, праца ў нядзелю 11 сакавіка не будзе грахом, бо людзі не самі добраахвотна гэта выбралі, а, па сутнасці, іх прымушаюць працаваць. Варта толькі паспрабаваць вечарам ці раніцай патрапіць на літургію. У некаторых касцёлах нядзельная Імша праходзіць у суботу ўвечары.

У інтэрв’ю святар дадаў, што працоўным днём лепш было зрабіць наступную суботу. «

Даўно ўжо пара, каб у нашай свядомасці нядзеля стала днём для сям’і.
У першую чаргу, вядома, для Бога. Пасля таго, як вернік пабывае ў святыні, ён праводзіць нядзелю са сваёй сям’ёй. А калі вырываюць з тыдня дзень для душы, атрымліваецца, што тыдзень становіцца цалкам бездухоўным.
Тым больш цяпер час Вялікага посту. Чым людзі будуць займацца ў гэтыя тры выходныя дні?
Напэўна, адзначаць весела. Але ж адна з запаведзяў Каталіцкага Касцёла — не ладзіць падчас посту гучных забаваў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0