Адзін з ідэолагаў лукашэнкаўскай Беларусі, галоўны рэдактар «Беларускай думкі» Вадзім Гігін апублікаваў 27 лютага ў блогу на сайце БелТА тэкст За Радзіму! За Пуціна!

Гігін піша: «Хай кажуць, ён маленькага росту… Да чаго гэта я? А да таго, што ў Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна вагон і маленькі вазок недахопаў. Так, пры ім не вынішчылі карупцыю, пастрэльваюць на Каўказе, мерзнуць у сваіх трушчобах пенсіянеры, гастарбайтары па-ранейшаму тусуюцца па Маскве, у адстоі сельская гаспадарка і расійская вёска наогул.

Але будзь у мяне права голасу на выбарах у Расіі, я бы сапраўды абраў УУП!»

Гігін пералічвае 10 пунктаў, праз якія прагаласаваў бы за Пуціна.

Вось некаторыя з топ-10 (захоўваем элементы аўтарскай стылістыкі):

1. [Пуцін] Падтрымаў ідэю стварэння Еўразійскага саюза — тут проста ЗАЧОТ і ніякіх каментаў. Зачакаліся!

2. Навешаў люляў «духам» у Чачні.

Замачыў у сарціры — пацан сказаў, пацан зрабіў. Басаеў, Масхадаў, Яндарбиев — гарыце ў пекле!

4. Не прызнаў незалежнасць Косава.
Нарэшце расійскі кіраўнік павёў сябе годна на Балканах. Сербы ўспомнілі, што на небе ёсьць Бог, а на зямлі Расія…
5. Наклаў вета на рэзалюцыю Рады бяспекі ААН па Сірыі.
Карацей, проста наклаў — і за гэта яму велізарны чалавечы дзякуй. Люба-дорага паглядзець на перакошаную з гэтай нагоды фізіяномію Хілары Клінтан.
Гэтая пажылая чыкса круціцца, як Моніка Левінскі на прычынным месцы ў яе мужа, а зрабіць нічога не можа. Пі валяр’янку, цётка!
6. Трымае Ходара ў цюразе.
Ну, не тое каб я жадаў зла Міхаілу Барысавічу. Проста хтосьці павінен быў адказаць за «ліхія 90-я», сямібанкіршчыну і ўсё такое.

….

10. Мітынг на Паклоннай гары. Хай задумаў яго Кургінян, але Пуцін хутка прасёк фішку
і ўключыўся на поўную. Асабіста я проста злавіў кайф, назіраючы бяссільную лютасьць «аранжыстаў», якія ўжо было ўявілі сябе трыумфатарамі. Асабліва запомніўся злобны отжыг Юліі Латынінай, якая параўнала сваіх суграмадзян з анчоўсамі.
Праўда, быў час, калі здавалася, што Пуцін амаль страціў нюх. Вызначыўшы Мядзведзева тэхнічным прэзідэнтам, ён неяк не разлічыў.
Рускія людзі, як і любыя іншыя, любяць есці локшыну, а не калі яе адкрыта вешаюць на вушы. Але Уладзімір Уладзіміравіч, як сапраўдны афіцэр, знайшоў у сабе сілы пасля схамянуцца. І цяпер адкрыта рве.

Якая ж нам, беларусам, карысць ад перамогі Пуціна? Усё проста. Моцны Пуцін — гэта моцная Расія.
А моцная Расія — надзейная апора суверэннай і стабільнай Беларусі. Таму:

Наперад, Расія!

Дзядзька Вова, жгі!
 — піша Гігін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0