Алена Каваленка напісала заяву ў пракуратуру з просьбай змясціць свайго мужа Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь.

На яе думку, там яму акажуць лепшую дапамогу, і там лепшыя ўмовы ўтрымання. Да таго ж, Сяргей не давярае турэмным лекарам і сістэме МУС агулам.

Алене таксама стала вядома, што Сяргей працягвае галадоўку. Яна кажа, што ягоны стан пагоршаў і яму цяжка рухацца.

Сяргей Каваленка знаходзіцца ў агульнай камеры разам з іншымі вязнямі. Нагадаем, што Каваленку асджанага на два гады калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй хіміі, перавялі з Віцебскаўа ў рэспубліканскі турэмны шпіталь у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?