Дар’я Домрачава выйграла срэбра ў спрынце на 7,5 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, што праходзіць у нямецкім Рупольдынгу.

Беларуска прабегла дыстанцыю за 21 хвіліны 22,2 секунды, ні разу не прамахнуўшыся. Выйграла гонку немка Магдалена Нойнер, што апярэдзіла беларуску на 15,2 секунды. Трэцяе месца заваявала ўкраінка Віта Семярэнка.

Гэта чацверты медаль Дар’і на чэмпіянатах свету, золата пакуль яна не мае.

***

Мужчынскі спрынт сёння выйграў француз Мартэн Фуркад (24.18,6 1+1). Лепшы з беларусаў Сяргей Новікаў фінішаваў 23-м (+1.19,5 (0+0)), Аляксандр Бабчын — 66-ы, Уладзімір Алянішка — 69-ы, Юры Лядаў — 79-ы.

Заўтра на ЧС пройдзе гонка пераследу (пагоня) як у мужчын, так і ў жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?