Сёння масквічоў здзівілі беспрэцэдэнтнай колькасцю вайскоўцаў і паліцыі, якіх вывелі ў цэнтр сталіцы. Я такога не памятаю з кастрычніка 1993 года. Плошча Рэвалюцыі, уся прастора побач з Бальшым і Малым тэатрамі, Малая Дмітраўка, Васільеўскі спуск — усё было застаўлена грузавікамі, спецмашынамі АМАПу, унутраных войскаў. Здаецца, у Маскву прывезлі ўвесь асабісты склад дывізіі ім. Дзяржынскага. Цэнтр горада прадстаўляў сёння днём адзін вялікі ваенны лагер. Навошта такая дэманстрацыя сілы? Ад каго сабраліся абараняць ўладу ўсе гэтыя слаўныя воіны правапарадку? Вось ад гэтых масквічоў з белымі стужачкамі і шарыкамі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?