Каманда Лукашэнкі сёння перамагла ў лыжнай эстафеце падчас «Мінскай лыжні», што прайшла ў Раўбічах.

Каманда Лукашэнкі ўдзельнічала ў гонцы па-за конкурсам.

У конкурсным заліку першае месца заняла каманда Брэсцкага аблвыканкама, на другім месцы — каманда Магілёўскай вобласці, трэцяе месца дасталася камандзе Мінскага аблвыканкама.

Пасля гонкі Лукашэнка, апроч іншага, сказаў: «Малайцы Барыс Батура, Канстанцін Сумар, якія беглі ў лідарах. Гэта сведчыць аб тым, што ўзрост спорту не перашкода, а наадварот».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0