Клятва (The Vow)


ЗША — Бразілія — Францыя — Аўстралія — Вялікабрытанія — Германія, 2012, каляровы, 104 хв.

Рэжысёр: Майкл Саксі

Ролі выконваюць: Рэйчэл МакАдамс, Чэнінг Татум, Сэм Ніл, Джэсіка Лэнг, Скот Спідмэн

Жанр: меладрама

Адзнака: 3,5 (з 10)

Пасля аварыі Пейдж згубіла памяць. Яна забыла пра свой талент скульптаркі. Яна забылася, чаму пасварылася з бацькамі. І самае галоўнае, яна не памятае свайго мужа Леа — і лічыць яго чужым чалавекам. Леа вырашае вярнуць сабе жонку. Але ці вернецца да гераіні памяць?

Кожная меладрама — гэта гульня амнезіі і помслівай памяці.
Адным палюбоўнікам замінаюць мінулыя грахі, другія пакутуюць ад беспамяцтва. Гераіня актрысы Рэйчал МакАдамс то шчаслівая ў забытых сямейных сцэнах, то злякана-напружаная побач з невядомым ёй мужам.

Процьма сцэнарыстаў не пайшла карціне на карысць. Затое,

як у лепшых серыялах, пачуцці да жанчыны паказваюцца, пераказваюцца (у наступнай сцэне) — і абгаворваюцца ў эпізодах.
Накачаны і сумны Чэнінг Татум (Леа) прыгожа мокне пад дажджом і грае на гітары. У межах прыстойнасці быў скарыстаны нават колішні стрыптызёрскі досвед акцёра.
Хаця фільм пра каханне, што змагаецца з забыццём, саладжавы, як гара цукерак у бліскучых абгортках, пастаўлены ён паводле рэальнай гісторыі.
І гэта самая неверагодная праўда стужкі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?