05.03.2012 / 15:38

Тар’я Турунен вывучыла па-беларуску «дзякуй» — відэа 2

У мінскім Палацы спорту 4 сакавіка ў рамках заключнага тура ў падтрымку альбома What Lies Beneath выступіла былая салістка папулярнага фінскага гурту Nightwish Тар'я Турунен.

Прагучалі песні з двух сольных альбомаў спявачкі, некалькі новых кампазіцый, а таксама тое-сёе з рэпертуару Nightwish.

Тар'я Турунен павіталася з гледачамі па-расійску, а таксама вывучыла беларускае "дзякуй". Падчас канцэрта спявачка падзякавала беларускай публіцы за цёплы прыём і паабяцала вярнуцца ў Мінск з новым альбомам.

0
Яна / Адказаць
05.03.2012 / 15:49
А ружы у ей бел-чырвона-белыя)
0
J / Адказаць
05.03.2012 / 16:32
Фінскія мэталюгі нашы людзі. Факт. Шкада, ня ў Найтвішы яна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру