5 сакавіка на пасяджэнні ліцэнзійнага камітэта Беларускай федэрацыі футбола разгледжаны справаздачы аб выкананні патрабаванняў сістэмы ліцэнзавання футбольнымі клубамі «Белшына» і «Славія-Мазыр».
У выніку ліцэнзійны камітэт прыняў рашэнне аб адмове ў выдачы ліцэнзій гэтым клубам.

Прычына адмовы — невыкананне фінансавых крытэрыяў. «Белшына» не выканала патрабаванні, выкладзеныя ў арт. 51 Інструкцыі АБФФ па ліцэнзаванні футбольных клубаў (адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад іншымі клубамі) і арт. 52 (адсутнасць пратэрмінаванай запазычанасці перад супрацоўнікамі і сацыяльнымі фондамі / падатковымі органамі).

«Славія-Мазыр» не выканала патрабаванні па адным артыкуле — 52-м.

У адпаведнасці з парадкам ліцэнзавання клубы маюць права на працягу трох працоўных дзён падаць апеляцыю ў футбольны арбітраж.

«Калі клубы не атрымаюць ліцэнзіі, яны не змогуць удзельнічаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, — растлумачыў БелаПАН сітуацыю дырэктар дэпартамента ліцэнзавання АБФФ Віталь Карнаушанка. — Канчатковы тэрмін у іх да 19 сакавіка. Калі да гэтай даты ў іх не будзе ліцэнзіі, то гуляць у вышэйшай лізе яны не змогуць. Па тых запазычанасцях, якія ёсць у клубаў, лічу, што яны павінны іх устараніць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?