05.03.2012 / 20:27

МВФ: Найперш рэформы, крэдыт — потым 4

Міжнародны валютны фонд сфармуляваў умовы выдзялення новага крэдыту Беларусі.

Міжнародны валютны фонд па выніках працы сваёй агляднай місіі ў Мінску сфармуляваў умовы разгляду пытання аб магчымасці фінансавай падтрымкі Беларусі.

Як паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс 5 сакавіка на прэс-канферэнцыі, эксперты фонду падчас працы ў Мінску абмеркавалі зварот Беларусі па фінансавую падтрымку.

Паводле яго слоў, у гэтым пытанні з боку фонду існуе некалькі крокаў.
Пры гэтым, адзначыў Джарвіс, вызначэнне «аб`ёмаў фінансавання, якія могуць спатрэбіцца краіне», — адзін з апошніх крокаў. Першы крок — «вызначэнне неабходнай эканамічнай палітыкі і ўпэўненасць поўнай яе падтрымкі».

«Мы павінны быць упэўнены, што людзі і структуры, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў на самым высокім узроўні, падтрымліваюць прапанаваныя меры эканамічнай палітыкі. Таму для таго каб мы маглі пачаць разгляд пытання аб магчымай новай праграме супрацоўніцтва Беларусі і МВФ,

нам спачатку неабходна пераканацца, што такая падтрымка прапанаваных мер і рэформ сапраўды існуе», — падкрэсліў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі.

«Нам таксама будзе неабходна ўпэўненасць у тым, што новая праграма будзе падтрымана краінамі — членамі МВФ», — дадаў ён.

Каментуючы, як можа паўплываць абвастрэнне адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам, на рашэнне МВФ аб выдзяленні крэдыту, Джарвіс адзначыў: «Мы не можам прадбачыць, што будзе ўплываць на рашэнне і паводзіны краін — членаў МВФ. Са свайго боку мы хацелі б аказаць падтрымку Нацыянальнаму банку і ўраду ў распрацоўцы настолькі надзейнай і абгрунтаванай эканамічнай палітыкі, якая была б падтрымана ўсімі краінамі — членамі МВФ».

«Толькі тады, калі мы ўбачым добрыя перспектывы таго, што ўсе дзяржструктуры гатовы будуць аказаць поўную падтрымку праграме, толькі тады мы будзем гатовы пракансультавацца з астатнімі краінамі — членамі МВФ, наколькі яны гатовы будуць падтрымаць такое рашэнне», — патлумачыў ён.

Місія МВФ на чале з Крысам Джарвісам працуе ў Мінску з 22 лютага па 6 сакавіка. Эксперты правялі традыцыйны штогадовы агляд сітуацыі ў эканоміцы, які праводзіцца ва ўсіх краінах — членах МВФ. Акрамя гэтага, місія выканала другі постпраграмны маніторынг. Такі маніторынг праводзіцца ў дачыненні да тых краін, якія атрымлівалі буйныя крэдыты ад МВФ.

Запазычанасць Беларусі перад МВФ цяпер складае 3,8 млрд. долараў.
У 2012 годзе Беларусь павінна накіраваць на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш чым 1,6 млрд. долараў. У наступныя два гады (2013–2014) штогадовыя плацяжы па пагашэнні знешняга дзярждоўгу ўсім крэдыторам перавысяць 3 млрд. долараў.

Беларускія ўлады накіравалі ў МВФ хадайніцтва, у якім прапанавалі выдзеліць новы крэдыт, каб рэфінансаваць наяўную запазычанасць. Аб гэтым паведаміла ў канцы студзеня журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова.

0
миша / Адказаць
05.03.2012 / 20:32
самое первое условие должно быть : шуру в Гаагу.
0
белорус / Адказаць
05.03.2012 / 20:50
не надо нам никаких реформ! пусть уходит!
0
Алесь Беларус / Адказаць
05.03.2012 / 20:55
Цікава, як доуга можна перапазычаць грошы? Пэуна ж, адсотак па крэдыце меньшым не робіцца?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру