Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў шкадаванне, што Мінск не паслаў свайго прадстаўніка на сённяшнюю сустрэчу краінаў Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ў Празе:
«Я шкадую, што абставіны ў Беларусі не спрыяюць прысутнасці краіны на гэтай сустрэчы. Мы ўсе хацелі б, каб Беларусь тут была і каб у Беларусі не было палітычных вязьняў.
Мы спадзяемся, што беларускія ўлады ступяць на шлях рэформаў; як толькі яны гэта зробяць, яны знойдуць прыхільнікаў з еўрапейскага боку ў справе падтрымання дыялогу».
Міністр замежных справаў Чэхіі Карл Шварцэнберг, які быў арганізатарам пражскай сустрэчы Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства, запрасіў Мінск прысутнічаць на ўзроўні намесніка міністра замежных справаў.
0
0
0
0
0
0