Золатавалютныя рэзервы Беларусі застаюцца на нізкім узроўні, але краіна здольная пагашаць свой доўг перад знешнімі крэдыторамі.Пра гэта заявіў 5 сакавіка на брыфінгу ў Мінску кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду Крыс Джарвіс.
«Я думаю, што Беларусь здольная пагашаць усе свае абавязацельствы па знешнім доўгу як перад МВФ, гэтак і перад іншымі крэдыторамі. Гэты доўг застанецца на эканамічна прымальным узроўні пры правядзенні належнай палітыкі», — зазначыў Джарвіс.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі застаюцца на нізкім узроўні. «Нават пры ўмове працягу правядзення належнай палітыкі, магчыма, было б карысна атрымаць дадатковае фінансаванне з мэтай нарошчвання рэзерваў і забеспячэння большай надзейнасці знешняй пазіцыі краіны», — сказаў кіраўнік місіі.
«І гэта паслужыла б базай для разгляду МВФ магчымасці выдзялення фінансавай падтрымкі ў межах новай праграмы», — дадаў Джарвіс.
Ён таксама зазначыў, што
МВФ не рэфінансуекраінам-пазычальнікам наяўны доўг: «Мы разглядаем увесь плацежны баланс краіны і вызначаем узровень неабходнай падтрымкі».
Аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 лютага 2012 года склаў 7 млрд. 968,2 млн. долараў, павялічыўшыся з пачатку года на 52,3 млн. долараў. Нягледзячы на агульны рост золатавалютных рэзерваў краіны, актывы ў замежнай валюце ў іх складзе знізіліся за студзень амаль на 715 млн. долараў ЗША, або на 16%.