Над Пушкінскай плошчай у Маскве стаіць дымавая заслона, складана дыхаць, АМАП выкарыстаў спецсродкі.

Цвярская вуліца была на нейкі час перакрытая, каля паўтары тысячы чалавек знаходзяцца каля метро, адбываюцца сутычкі з паліцыяй і АМАПам.

Гурт людзей колькасцю каля 300 чалавек пачаў шэсце ад Пушкінскай плошчы ў бок Трыумфальнай плошчы. Яны скандуюць: «Расія без Пуціна! Свабоду палітвязням!».

Насупраць Трыумфальнай плошчы пачаліся затрыманні. Пратэстоўцаў запіхваюць у аўтобусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?