Аляксандр Глеб выйшаў у стартавым складзе «Крылаў Саветаў» у матчы33-га тура чэмпіянату Расіі па футболе (каманды, што гуляюць за9-16-я месцы).
«Крылы» сёння гулялі ў Пярмі супраць «Амкара» і прайгралі з лікам 1:2. Глеб правёў на полі ўвесь матч.
У складзе самарскага клуба выйшлі таксама беларусы: галкіпер Сяргей Верамко і абаронца Дзмітрый Верхаўцоў. Форвард Сяргей Карніленка ўдзелу ў матчы не бярэ — ён дыскваліфікаваны, Дзмітрый Молаш знаходзіцца ў запасе.
***
Нагадаем, што найлепшы беларускі футбаліст апошняга дзесяцігоддзя А.Глеб падпісаў кантракт з самарскім клубам «Крылы Саветаў» 17 лютага, што для многіх спецыялістаў стала нечаканасцю. 31 студзеня 2012 г. Глеб скасаваў кантракт з «Барселонай», у якую перайшоў летам 2008 г. з лонданскага «Арсенала». У «Барселоне» Глеб правёў год, потым па сезоне гуляў у арэндзе ў «Штутгарце», «Бірмінгеме» і «Вольфсбургу».
0
0
0
0
0
0