Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура паведаміў, што будаўніцтва ветракоў у Дзяржынскім раёне не можа распачацца з-за рознагалосся з нямецкім інвестарам наконт вышыні ўстановак.
Пра гэта ён паведаміў на прэс-канферэнцыі.

Барыс Батура сказаў, што «германскі інвестар запытаў вышыню ўстановак 150–200 м». Старшыня Мінаблвыканкама патлумачыў: «Але я павінен сказаць прама, гэта парушае абароназдольнасць краіны. А на іншыя ўмовы яны не згодныя».

Пры гэтым Барыс Батура запэўніў, што перамовы працягваюцца і беларускі бок прапануе іншыя месцы.

Міністэрства абароны выступіла супраць будаўніцтва ветракоў у Дзяржынскім раёне. На думку вайскоўцаў, ветракі будуць зніжаць эфектыўнасць работы сістэм ПВА.

На сённяшні дзень на Міншчыне самымі вядомымі з’яўляюцца ветракі, усталяваныя ў Нарачанскім краі. Сумесна з немцамі там пабудавана экалагічная вёска для перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Дамы ў гэтай вёсцы пабудаваныя з саламяных блокаў, што дапамагае эканоміць электраэнэргію і добра ўплываць на здароўе жыхароў.

Акрамя ветракоў нямецкія інвестары прапаноўваюць беларускаму боку праекты для ўтылізацыі смецця і выкарыстання энэргіі рэчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?