Пасяўная сёлета можа пачацца пасля 20 сакавіка. Аб гэтым напрэс-канферэнцыі паведаміў галоўны навуковы супрацоўнік РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» Станіслаў Грыб.
Пры гэтым ён адзначыў, што такі прагноз зроблены для
Галоўны навуковы супрацоўнік падкрэсліў, што дакладны прагноз даць складана. «Спрагназаваць далей чым на тры дні немагчыма. Па меры наступлення станоўчай тэмпературы плюс 5 градусаў на глыбіні размяшчэння насення мы і рэкамендуем пачынаць сяўбу: не раней і не пазней», — сказаў Грыб. Паводле яго слоў, вучоныя сёлета распрацавалі тэхналагічныя рэгламенты, у якіх «дакладна вызначылі ўсе тэхналагічныя аперацыі».
Што да азімага рапсу, то ўсё будзе залежаць ад надвор’я. Калі будуць нізкія тэмпературы, то могуць быць пашкоджанні рапсу. «Іх можна папоўніць за кошт пасеву яравога рапсу», — патлумачыў вучоны.Грыб адзначыў, што сёлета «прагноз па перасяванні збожжавых культур аптымістычны: такога перасявання, якое было летась, не прадбачыцца».
Прадстаўнік
Спецыяліст заявіў, што ёсць дастатковы фонд насеннага матэрыялу, па графіках праводзіцца рамонт тэхнікі, забяспечанасць калійнымі ўгнаеннямі складае 100%, фосфарнымі і азотнымі — па 30%.
Ён адзначыў праблему з насеннем зернебабовых. Пры патрэбе ажыццявіць сяўбу на 250 тыс. га насення хопіць на 185 тыс. га. Вядуцца перамовы па закупцы іх у Расіі і ва Украіне.
Грыб паведаміў, што сёлета запланавана атрымаць валавы збор збожжавых у 8,8 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га.
«У мяне ёсць падставы лічыць, што задачы, пастаўленыя перад галіной раслінаводства, у асноўным выканальныя і рэальныя ў выпадках, калі не будзе экстрэмальных умоў надвор’я, а яны ў нас, на жаль, сустракаюцца даволі часта: асабліва кароткачасовыя засухі ў перыяд росту раслін», — сказаў галоўны навуковы супрацоўнік.