Пасля выступлення нямецкага гурту U.D.O. у сталічнай канцэртнай зале «Мінск» 5 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі семярых прыхільнікаў цяжкай музыкі.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падчас канцэрта некаторыя агрэсіўна настроеныя прыхільнікі рок-музыкі сталі паводзіць сябе абуральна, перашкаджалі іншым гледачам і парушалі грамадскі парадак.

Заўвагі з боку адміністрацыі яны ігнаравалі.

Пасля атрымання інфармацыі аб складанай сітуацыі на месца інцыдэнту ў мэтах недапушчэння правапарушэнняў і аховы грамадскага парадку былі накіраваны нарады Ленінскага РУУС, а таксама супрацоўнікі міліцэйскага спецназу ГУУС Мінгарвыканкама. У выніку сямёра найбольш агрэсіўна настроеных маладых людзей былі затрыманы і дастаўлены для разбору ў Ленінскае РУУС.

Адной з прычын неадэкватных паводзін затрыманых стала тое, што яны былі ў стане алкагольнага ап`янення, заявілі ў РУУС. Гэтаму спрыяла бесперашкодная рэалізацыя спіртнога ў гандлёвых пунктах канцэртнай залы. Акрамя таго, першапачаткова арганізатары канцэрта ў пытаннях бяспекі паспадзяваліся выключна на ўласныя сілы і пагрэбавалі магчымасцямі органаў унутраных спраў.

За ўчыненае дробнае хуліганства затрыманым пагражае штраф ці адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?